Ад Менгарвыканкаму патрабуюць патлумачыць заявы пра “спрыяльны прагноз надвор’я” для адключэння ацяплення

10 мая 2017 14:03  |  Грамадства

Ад Менгарвыканкаму патрабуюць патлумачыць заявы пра “спрыяльны прагноз надвор’я” для адключэння ацяплення

 

Прэс-сакратар
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Максім Гацак даслаў у Менгарвыканкам
электронны зварот з просьбай патлумачыць заявы пра “спрыяльны прагноз надвор’я”,
які дазволіў гарадскім уладам 5 траўня адключыць ацяпленне ў горадзе.

 

У звароце адзначаецца,
што з 5 траўня ў Менску ў адпаведнасці з рашэннем Менгарвыканкаму было
адключанае ацяпленне ў жылых дамах. Паводле начальніка аддзела энергетыкі
кіравання гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Плашкова,
такое рашэнне было прынятае, у тым ліку, зыходзячы са
“спрыяльнага прагнозу надвор’я”
.

Разам з тым пра
тое, што 8 траўня ў горадзе рэзка пагоршыцца надвор’е, Белгідрамет паведамляў
яшчэ да пачатку адключэння. А 5 траўня на сайце pogoda.by было змешчанае
паведамленне
наступнага зместу: “8 мая (панядзелак) чакаецца пагаршэнне
ўмоў надвор’я: пахаладае, на большай частцы тэрыторыі дажджы, па поўначы краіны
– з мокрым снегам, ноччу і раніцай у асобных раёнах моцныя ападкі. 9-11 траўня
(аўторак-чацвер) захаваецца халоднае, няўстойлівае з кароткачасовымі ападкамі ў
выглядзе дажджу і мокрага снегу надвор’е”.

Усе гэтыя прагнозы Белгідраметцэнтру спраўдзіліся, пра што
сведчаць снег 10 мая і +3 градусы па стане на 11:00 10 мая. У сувязі з гэтым я прашу
патлумачыць, ці з’яўляюцца снег і тэмпературы, блізкія да 0 градусаў,
“спрыяльным прагнозам надвор’я”? Які прагноз улічваў Менгарвыканкам пры
прыняцці рашэння аб адключэнні ацяплення ў жылых дамах? А таксама чаму
не быў улічаны прагноз Белгідрамету пра рэзкае пагаршэнне надвор’я і снег з 8 траўня? Хайулады патлумачаць сваю хлусню са
спрыяльным прагнозам надвор’я”, – адзначыў Максім Гацак.

Болей навін