Актывісты МХД выехалі на ўборку смецця на тэрыторыі Палыкавіцкай крыніцы (фота, відэа)

21 мая 2017 17:07  |  Грамадства

Актывісты МХД выехалі на ўборку смецця на тэрыторыі Палыкавіцкай крыніцы (фота, відэа)

Моладзевая
ініцыятыва “За ўтульны горад” правяла акцыю “Зрабі сам”.
Каманда актывістаў выехала на ўборку смецця на тэрыторыі Палыкавіцкай крыніцы.

“Задача
ініцыятывы – захаваць крыніцу чыстай. На жаль, у дадзены момант чысціня Палыкавіцкай
Крыніцы знаходзіцца пад пагрозай”, – адзначыў лідар Маладых хрысціянскіх
дэмакратаў Магілёва Андрэй Бодзілеў.

Ён звярнуў увагу
на тое, што побач з крыніцай пабудавана велізарная колькасць дамоў, аднак
каналізацыйная сістэма не добраўпарадкавана належным чынам. Значная частка
адходаў трапляе ў крынічную ваду.

«Не аднойчы
жыхары Магілёва і вёскі Палыкавічы спрабуюць звярнуць увагу на гэтую праблему,
аднак, на жаль, сітуацыя застаецца нязменнай на працягу больш чым 8 гадоў», –
падкрэсліў лідар магілёўскіх МХД.

Болей навін