У Бабруйску адбылася сустрэча з удзельнікамі недармаедскіх акцый (фота)
У Бабруйску
адбылася сустрэча сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя
Рымашэўскага, старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай і
каардынатара БХД Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук з новымі актывістамі.
Людзі задавалі пра дзейнасць Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, пра яе
ідэалогію, міжнародную палітыку, планы.
“Вельмі ўсцешвае,
што прыйшлі людзі, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, якія яшчэ ўчора не
займаліся палітыкай, але адсутнасць справядлівасці і беднасць краіны па віне
ўладаў штурхае людзей больш актыўна займацца палітыкай. Некаторыя з удзельнікаў
сустрэчы выказалі жаданне далучыцца да дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў”, – адзначыў
Віталь Рымашэўскі.
“Было важна
сустрэцца з новымі людзьмі, якія далучыліся пасля недармаедскіх акцый і
распавесці ім пра ідэалогію хрысціянскіх дэмакратаў, нашы лакальныя і
нацыянальныя кампаніі. Магчыма, нехта з іх у будучым стане прамоўцам БХД”, –
распавяла Таісія Кабанчук.