Дзяніс Садоўскі: калі сядзець і чакаць – нічога добрага не дачакаешся (відэа)

22 мая 2017 16:02  |  Палітыка

Дзяніс Садоўскі: калі сядзець і чакаць – нічога добрага не дачакаешся (відэа)

 

Калі проста сядзець
і чакаць, то нічога добрага не дачакаешся. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода
заявіў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Ён заклікаў браць
прыклад з гурта NAVI ў карыстанні беларускай мовай, а таксама больш часу праводзіць з сем’ямі і
дзецьмі. “Магчыма, тады Беларусь перастане займаць лідзіруючыя месцы па
колькасці спажывання алкаголю”, – сказаў адказны сакратар БХД.

Пры гэтым ён
раскрытыкаваў намер уладаў перавесці пачатак заняткаў у школах на 09:00 з-за
таго, што “галоўны вучань Коля не высыпаецца”.

Разам з тым,
адзначыў Дзяніс Садоўскі, травень будзе святочным, бо 24 траўня спаўняецца 100
год Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. “І гэту падзею мы мусім годна
адсвяткаваць. Але галоўнае: не зважаючы на ніякія знакі задыяку трэба
настройвацца на пазітыў і рупліва працаваць. Няхай Госпад Бог дапамагае вам у
вашых справах”, – дадаў ён.

 

Болей навін