Жыхары Кабакоў не задаволены рамонтам дарогі
Жыхары аграгарадка Кабакі ў Бярозаўскім раёне незадаволены
чарговым “касметычным” рамонтам дарогі. Першы аналагічны рамонт правялі чатыры
гады таму з дапамогай новага мясцовага дэпутата, сябра БХД Валеры Білібухі. Тады дэпутат вёў доўгія перамовы з
рознымі інстанцыямі. Спатрэбілася скарга ад жыхароў. Цяпер сітуацыя фактычна
паўтарылася.
Кажуць вяскоўцы:
– Дрэнна – гэта не тое слова. Тут трэба было альбо балотныя
боты надзяваць альбо лодку выпісваць.
– Яны прабегліся
тут дзеля выгляду.
– Пойдуць дажджы
– зноў будуць лужыны стаяць.
– Маглі б хоць
крыху друзу сюды прывезці.
Паводле дэпутата Валерыя Білібухі, нават для такога
няякаснага рамонту спатрэбілася больш аднаго месяца для перамоў з уладамі:
– Я ўвесь красавік вёў перамовы з уладамі. Я думаў, яны
пачуюць мяне і маіх выбаршчыкаў. Але гэта безвынікова, бо на ўсё адказ адзін:
няма грошай. Дзе ж тады нашы грошы? Куды яны ідуць? Я напісаў запыт да старшыні
райвыканкама ад свайго імя, ад выбаршчыкаў сабраў 20 подпісаў. І толькі два дні
таму ўлады злёгку парамантавалі дарогу.
Па словах
вяскоўцаў ды іх дэпутата, па ўсім відаць, што змаганне з чыноўнікамі па рамонце дарогі не завершана.