У Менску прайшлі экскурсія і Імша, прысвечаныя заснавальнікам БХД – пад наглядам ГУУС (фота)

26 мая 2017 09:55  |  Галоўныя навіны

У Менску прайшлі экскурсія і Імша, прысвечаныя заснавальнікам БХД – пад наглядам ГУУС (фота)

У Менску працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да сотых
ўгодкаў заснавання Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Сябры БХД наведалі імшу
ў Катэдральным касцёле Менску, дзе праходзіў З’езд беларускага духавенства
24-24 траўня 1917 года, і паўдзельнічалі ў адмысловай экскурсіі па мясцінах БХД
у Менску, арганізаванай культурніцкай камісіяй БХД.

Пад наглядам
супрацоўнікаў ГУУС на чале з цэлым начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі
Менску Максімам Грышчанкам сябры і прыхільнікі хрысціянскай дэмакратыі паслухалі
пра гісторыю Катэдральнага касцёла і гістарычнага з’езду 1917 года,
паспрабавалі трапіць у клуб імя Дзяржынскага, збудаваны на месцы колішняй
“Капліцы БХД” (аказалася, тэхнічны перапынак), даведаліся пра хадэкаў
Паўла Карузу і Яна Пазьняка, якіх, верагодна, трымалі ў “Амерыканцы”,
зайшлі ў Чырвоны касцёл, дзе працавалі Вінцэнт Гадлеўскі, Фабіян Абрантовіч,
Віктар Шутовіч, Станіслаў Глякоўскі ды іншыя сябры БХД – і ўсклалі кветкі на
магілу Алеся Траяноўскага, які аднавіў выданне хадэцкай газеты
“Крыніца” ў 1990-я.

Болей навін