Віцебскім чыноўнікам перадалі подпісы за паркоўку ля кардыялагічнага Цэнтра
Сябры ініцыятывы Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі “Віцебск – горад наш” за пашырэнне паркоўкі
каля абласнога кардыялагічнага Цэнтра на чале з кіраўніком яе Марынай Клімавай
перадалі сабраныя 174 подпісы ў Віцебскі гарвыканкам, гарсавет, галоўурачу
Цэнтра.
Адначасова яны запісаліся
на прыёмы да чыноўнікаў, якія адбудуцца 7 і 13 чэрвеня.
Пакуль чакаецца адказ, спыняцца ініцыятыва не будзе:
сваю працу пачне на Новааршанскай шашы за яе асвятленне, добраўпарадкаванне
парку 1000-годдзя. Аб выніках падпісантам будзе паведамлена праз тэлефанаванне
ды СМІ.