«Культурны сабачка»: сабакагадоўцаў заклікалі паважаць суседзяў і не пакідаць «мін» (фота)
30 мая – 2 чэрвеня
ў Мінску ў рамках кампаніі «Наш двор» па чысціні дваровых тэрыторый прайшла
акцыя «Культурны сабачка». Актывісты разам з жыхарамі мікрараёна Кунцаўшчына распаўсюджвалі
ўлёткі і флаеры з заклікамі паважаць суседзяў, каб пасля сваіх чатырохногіх
сяброў не пакідалі “мін”.
Таксама сіламі
прыхільнікаў БХД былі вырабленыя стэнды з замацаванымі пакуначкам і інфармацыяй
аб іх прызначэнні. Стэнды былі размешчаны ў найбольш наведвальных сабакаводамі
месцах.
«У еўрапейскіх
краінах з’яўляецца нормай пакідаць за сабой чысціню пасля выгулу сваіх
гадаванцаў на вуліцы. На жаль, у Беларусі гэта не так, і мы хацелі б змяніць
гэтую сітуацыю. Мы хацелі б, каб людзі задумаліся пра неабходнасць захавання
чысціні, калі мы хочам стаць цывілізаванай еўрапейскай краінай», – адзначыў арганізатар
кампаніі, актывіст БХД Зміцер.