У Маладзечне ўчастковы спрабуе застрашыць актывіста БХД
Маладзечанскаму
актывісту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раману Ганчарову тэлефанаваў
участковы інспектар Жмыхаў, маўляў, каб паразмаўляць наконт анархісцкага сайту “Рэвалюцыйнае
дзеянне”.
“Хацеў узяць
тлумачэнні наконт таго, што я нібыта выклаў на яго нейкую інфармацыю.
Абвінавачваў, што я хачу зрабіць пераварот. Я не ведаю, што я мог выкласці, што так зацікавіла міліцыю. Але я лічу,
што гэта яны шукаюць повад каб запалохаць”, – адзначыў актывіст, дадаўшы, што рэвалюцыя
перш за ўсе павінна адбыцца ў свядомасці людзей.
Нельга выключаць,
што застрашванне можа быць звязаным з кампаніяй па ўшанаванні памяці
беларускага апазіцыйнага палітыка, кіраўніка Маладзечна Генадзя Карпенкі, які
раптоўна памёр у 1999 годзе.