Сябры БХД перадалі дэпутату калектыўныя звароты

05 чэрвеня 2017 14:27  |  Палітыка

 

5 чэрвеня сябры
ініцыятывы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “Віцебск – горад наш”
перадалі 2 камплекты подпісаў пад калектыўнымі зваротамі: за асвятленне
Новааршанскай шашы і асфальтаванню дарожак у Парку Тысячагоддзя і да яго з
мікрараёна вуліцы Броўкі, а таксама за падаўжэнне маршруту аўтобусаў №№22, 18.

Подпісы былі
перададзеныя ў прыёмную дэпутата Сяргея Занько, бо ён значыўся ў адрасатах
зваротаў, а праблемы тычацца менавіта яго акругі – Віцебскай-Чкалаўскай №18.

“Ці ў стане
спадар Занько вырашыць хаця б гэтыя праблемы? Прагледзеўшы афіцыйную старонку
дэпутата ў інтэрнэце, цяжка сказаць… 8,5 месяцаў ён займае крэсла ў Авальнай
залі. За гэты час правёў 5 сустрэч з грамадзянамі, прымаў удзел у розных
паседжаннях, пачынаючы з паседжання Першамайскай адміністрацыі Віцебска,
гарвыканкаму ды аблвыканкаму, і прысутнасьці на рознага кшталту ўрачыстасьцях
ад адкрыцця крамы “Віцебскія прадукты” да абнаўлення Дошкі гонару –
ад 7 да аднаго мерапрыемства ў месяц. Нават сустрэўся з цэлым намеснікам
міністра аховы здароўя. А вось інфармацыі наконт таго, што дэпутат Занько
вырашыў якую праблему жыхароў сваёй акругі, не знайшлося. Але спадзяемся, што
прызначаную пасаду дэпутата Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання, неяк апраўдае.
Бо подпісы яшчэ будуць перададзеныя і вышэй. Намі яму ў дапамогу”, – адзначыла
кіраўнік кампаніі Таццяна Севярынец.

Болей навін