Праграма БХД. Рэгіянальнае і мясцовае кіраванне і самакіраванне

06 чэрвеня 2017 09:39  |  Палітыка

Праграма БХД. Рэгіянальнае і мясцовае кіраванне і самакіраванне

 

5.3.1. БХД
падтрымлівае выразнае размеркаванне сфер кампетэнцыі паміж павятовым і
муніцыпальным/валасным узроўнем, самастойнасць крыніц фінансавання і сродкаў
для выканання іх задач. Паміж узроўнямі кіравання не павінна быць сумяшчэння
кампетэнцыяў і адпаведна заканадаўчых падстаў для ўмяшання вышэйшага павятовага
ўзроўню ў справы ніжэйшага муніцыпальнага ўзроўню. Дзяржаўная адміністрацыя на
месцах павінна займацца ў асноўным наглядам і кантролем за дзейнасцю мясцовых і
рэгіянальных органаў улады.

5.3.2. Хрысціянскія
дэмакраты падтрымліваюць рэальнае пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых і
рэгіянальных органаў самакіравання і кіравання з адначасовым кантролем з боку
вярхоўнай улады за законнасцю іх дзейнасці.

5.3.3.
Муніцыпалітэты і паветы з’яўляюцца найбольш набліжанымі да грамадзян і
бізнэсоўцаў у прадастаўленні паслуг, што патрабуе адпаведнага пашырэння
фінансавай базы мясцовых і рэгіянальных органаў улады для забеспячэння іх
кампетэнцыяў і абавязкаў.

5.4. Арганізацыя
мясцовага самакіравання

5.4.1. БХД,
кіруючыся прынцыпамі і духам Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання і
прынцыпам субсідыярнасці, лічыць неабходным забеспячэнне самастойнасці
мясцовага самакіравання ў межах сваіх паўнамоцтваў ад дзяржаўнага кіравання.
Органы мясцовага самакіравання павінны разглядацца як асобныя органы мясцовай
улады, якія не ўваходзяць у сістэму дзяржаўных органаў улады.

5.4.2.
Муніцыпальная/валасная Рада з’яўляецца прадстаўнічым, кантрольным і распарадчым
органам гарадскога муніцыпалітэта або сельскай воласці, якую абралі на падставе
прамога галасавання па мажарытарнай сістэме простай большасці тэрмінам на 4
гады. Колькасць чальцоў муніцыпальнай/валасной Рады вызначаецца ў залежнасці ад
колькасці жыхароў самакіравання, якія валодаюць выбарчым правам і павінна
складаць не меней за:

11 – у
самакіраванні з колькасцю жыхароў да 20000;

21 – у
самакіраванні з колькасцю жыхароў ад 20000 да 35000;

31 – у
самакіраванні з колькасцю жыхароў ад 35000 да 75000;

41 – у
самакіраванні з колькасцю жыхароў ад 75000 да 125000;

51 – у
самакіраванні з колькасцю жыхароў болей за 125000.

З Праграмы БХД “Народная партыя з
хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін