У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах (фота)

06 чэрвеня 2017 09:44  |  Грамадства

У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах (фота)У Маладзечне сябры
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Маладыя хрысціянскія дэмакраты збіраюць подпісы
за беларускую мову – за тое, каб у заяву
пры пастаноўцы на улік у дзіцячы садок уключыць выбар мовы навучання, а таксама
за стварэнне і наяўнасць ў кожным садку і школе беларускамоўных груп і класаў.

“Людзі вельмі
добра рэагуюць, адгукаюцца, актыўна ставяць подпісы”, – адзначыў каардынатар
БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.

Ён нагадаў, што згодна
з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца
беларуская і руская. У адпаведнасці з артыкулам 50 Канстытуцыі дзяржава
гарантуе выбар мовы выхавання і навучання, а згодна з артыкулам 90 Кодэкса “Аб
адукацыі” дзяржава павінна ствараць умовы для рэалізацыі гэтага права, у
тым ліку забяспечваць развіццё сетак устаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з
беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры,
падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.

“Аднак на
практыцы гэта канстытуцыйнае права грамадзян Беларусі груба парушаецца. Гэта
відавочна па вельмі малой колькасці беларускамоўных груп у дзіцячых садках і
школах. У 2009 годзе ЮНЭСКА унесла беларускую мову ў спіс моў, якім пагражае
знікненне”, – падкрэсліў Раман Ганчароў.

Болей навін