Стварыць дзіцячую паліклініку ў Шабанах і забяспечыць вузкімі спецыялістамі: у Міністэрства аховы здароўя накіравана 400 подпісаў грамадзян

08 чэрвеня 2017 12:31  |  Галоўныя навіны

Стварыць дзіцячую паліклініку ў Шабанах і забяспечыць вузкімі спецыялістамі: у Міністэрства аховы здароўя накіравана 400 подпісаў грамадзян

 

8 чэрвеня ў 36-ю паліклініку Мінска і ў Камітэт па ахове
здароўя Мінгарвыканкама, Міністэрства аховы здароўя было перададзена амаль 400
подпісаў грамадзян за ўключэнне ў план дэталёвага планавання забудовы
мікрараёна Шабаны дзіцячай паліклінікі і за забеспячэнне гарадской паліклінікі
№ 36 вузкімі дзіцячымі спецыялістамі.

«Мікрараён Шабаны існуе ўжо некалькі дзясяткаў гадоў, у
мікрараёне будуюцца і засяляюцца новыя дамы, колькасць сем’яў з дзецьмі
павялічваецца. У Шабанах функцыянуюць 6 дзіцячых садкоў, 4 школы і ніводнай
дзіцячай паліклінікі», – адзначыла лідар Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга
Кавалькова.

«Адзіная наяўная гарадская паліклініка № 36 абслугоўвае
Шабаны і мікрараён Сосны, для дзяцей у ёй ёсць толькі адно педыятрычнае
аддзяленне, якое займае некалькі кабінетаў на другім паверсе, ёсць дзіцячы
стаматолаг і акуліст, кабінеты якіх знаходзяцца побач з лекарамі для дарослых.
Да ўсіх астатніх дзіцячых вузкіх спецыялістаў бацькі вымушаныя вазіць сваіх
дзяцей у іншыя раёны горада. Гэта праблема вялікай колькасці людзей нашага
раёна, і ўлады павінны звярнуць на яе ўвагу і забяспечыць паўнавартаснае
дзіцячае аддзяленне ў паліклініцы з усімі неабходнымі вузкімі спецыялістамі. У
межах кампаніі «За якасную медыцыну» мы і далей будзем падымаць пытанні сістэмы
аховы здароўя, якія хвалююць жыхароў нашага горада», – падкрэсліла яна.

Болей навін