Віншуем з днём народзінаў Дзяніса Садоўскага!

11 чэрвеня 2017 15:53  |  БХД

Віншуем з днём народзінаў Дзяніса Садоўскага!

 

Віншуем з днём
народзінаў Дзяніса Садоўскага – топ-мэнэджара БХД, шматгадовага адказнага
сакратара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Жадаем яму і яго сям’і Божага
дабраславення, здароўя, моцнай веры, любові і свабоды для Беларусі.

Дзяніс Садоўскі нарадзіўся
11 чэрвеня 1983 ў Менску. Скончыў сярэднюю школу, быў фанатам футбольнага клуба
“Дынама” (Менск). Ва ўзросце 18-і гадоў прыйшоў да Бога. У 2002 годзе атрымаў
адукацыю эканаміста-маркетолага ў Менскім машынабудаўнічым каледжы, у 2006 –
дыплом эканаміста ў Менскім інстытуце кіравання.

У 2001 годзе
першы раз удзельнічаў у назіранні падчас выбарчай кампаніі. У 2005-м –
далучыўся да аргкамітэту БХД. Займаўся арганізацыйнымі пытаннямі, рассылкай
партыйных бюлетэняў, падрыхтоўкай сустрэчаў. З 2008 года – Адказны сакратар
БХД, кіраўнік Управы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Арганізатар
шэрагу мясцовых кампаній у Фрунзенскім раёне па добраўпарадкаванні раёна і
паляпшэнні ўмоў жыцця (“За чыстую ваду”, “Паркоўкі”, “Капітальны рамонт” і
іншыя). Быў адным з каардынатараў Кампаніі ў абарону права на свабоду сумлення
(сакавіка 2007 – май 2008). У ходзе кампаніі больш за 50 тысяч чалавек
падпісаліся за змены ў закон “Аб свабодзе сумлення”, які парушае
правы хрысціянаў Беларусі. Быў адным з каардынатараў кампаніі «Народны
кантроль», якая праводзілася БХД па ўсёй краіне.

Кандыдат у
дэпутаты мясцовых саветаў у 2007 і 2010 гадах, кандыдат у дэпутаты на “парламенцкіх
выбарах” у 2008 годзе і кіраўнік штаба кампаніі байкоту на “парламенцкіх
выбарах” 2012. Намеснік кіраўніка штаба Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкай
кампаніі 2010. Адзін са стваральнікаў і
кіраўнікоў кампаніі назірання «Права выбару” ў 2014, 2015, 2016 гадах.

Хрысціянін, чалец
евангельскай царквы “Ян Прадвесьнік”. Жанаты. Трое дзяцей.

Болей навін