Сеньёры БХД запрашаюць разам наведаць дом малюткі Магілёва
14 чэрвеня ініцыятыўная група сеньёрскай арганізацыі БХД
наведае дзіцячы прытулак і дом малюткі Магілёва.
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках сацыяльнай кампаніі
«Добрая вясёлка».
«Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да дабрачынных місій
хрысціянскіх дэмакратаў Магілёва. Прыходзьце! Мы вас чакаем», – адзначыла лідар
сеньёраў БХД Магілёва Святлана Шавела.
Кантактныя тэлефоны +3752981188 і +375293318422.