Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыёме ў старшыні Віцебскага гарсавета

14 чэрвеня 2017 10:54  |  Грамадства

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыёме ў старшыні Віцебскага гарсавета

 

13 чэрвеня
беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятыў “Віцебск – горад
наш” і “Разам зробім Віцебск лепшым” сустрэліся са старшынёй Віцебскага
гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімірам Бялевічам і галоўным спецыялістам Мацвеем
Марозавым. Былі акрэслены набалелыя для віцяблян пытанні, якія патрабуюць
неадкладнага вырашэння.

Напярэдадні
актывісты перадалі подпісы пад калектыўным зваротам з просьбай заасфальтаваць
вуліцы: Віцебскую, Рыжскую, Кіеўскую, Шырокую, Смятаніна, 43 Арміі. Пачысціць
стокавыя канавы на вуліцах і адрамантаваць калектар. Перанесці бакі для смецця
далей ад дзіцячага сада №37 і дарогі да яго. А таксама за пашырэнне паркоўкі
каля абласнога кардыялагічнага цэнтра на Люднікава, добраўпарадкаванне Парка
Тысячагоддзя, асвятленне Новааршанскай шашы, падоўжанне маршрутаў аўтобусаў 18
і 22 да Медцэнтра.

 

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыёме ў старшыні Віцебскага гарсавета

 

Зноў, у які раз,
было спынена будаўніцтва паліклінікі на Поўдні-7. Са слоў старшыні гарсавета,
будаўніцтва працягваецца і зараз там працуе брыгада з 15 чалавек.

Жыхароў Білева
хвалюе лёс мясцовага азярца, тут рыбакі-аматары нават рыбу ловяць і дрэвы там
растуць, што з’яўляецца выключэннем для новых мікрараёнаў, бо будаваліся на
голым полі. Месца гэта знаходзіцца побач з домам 5 па вуліцы Марка Фрадкіна.
Жыхары, якія жывуць у дамах побач, кажуць, што на гэтым месцы запланавана
будаўніцтва школы, але яно пачнецца яшчэ невядома калі. А ўжо зараз там
збіраюцца ссячы дрэвы і засыпаць вадаём, замест таго, каб зрабіць тут прыгожае
месца для адпачынку.

 

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыёме ў старшыні Віцебскага гарсавета

 

У мікрараёне
«Поўдзень-1», у двары дамоў №7, корпус 1 і №7, корпус 2 па вуліцы Чкалава, у
верасні 2014 года зрабілі агульнагарадскую пляцоўку для выгулу сабак. З гэтага
часу спакойнае жыццё для жыхароў прылеглых дамоў скончылася, а таксама для
вучняў і настаўнікаў 31 сярэдняй школы. Сабак звозяць сюды з усяго горада,
зранку і да позняга вечара яны гаўкаюць, палохаюць дзяцей і дарослых, гаспадары
не прыбіраюць за сваімі сабакамі памёт.

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыёме ў старшыні Віцебскага гарсавета

Амаль тры гады
людзі шукаюць дапамогі ў розных інстанцыях. Ні адна ўстанова не ўзялася за
вырашэнне праблемы, усе звароты перасылаюць у Віцебскі гарвыканкам. Жыхары
спадзяюцца, што на гэты раз дэпутаты заступяцца за іх і пляцоўку для выгулу
сабак перанясуць у іншае месца, а ў двары ўсталююць зручную прыгожую пляцоўку
для дзяцей.

Падчас размовы
ўзгадалі абяцаныя ў мінулым годзе веладарожкі ў Віцебску. Яны да гэтай пары так
і не з’явіліся, і бардзюры па горадзе не зменшыліся. На працягу 25 год ідзе
размова пра бесперашкоднае асяроддзе, але на справе нічога не робіцца.

Старшыня
гарсавета Уладзімір Бялевіч пагадзіўся, што гэтыя праблемы існуюць і іх трэба
вырашаць. Але дакладныя тэрміны не агучаныя.

Алёна
Шабуня, Vitebskby.com

Болей навін