Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)

15 чэрвеня 2017 10:46  |  Грамадства

Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)

 

14 чэрвеня
ініцыятыўная група Сеньёрскай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Магілёва
наведала дзіцячы гарадскі прытулак у рамках сацыяльнай кампаніі “Добрая вясёлка”.

Дзецям былі
ўручаны мяккія цацкі, кнігі, салодкія гасцінцы і лагічныя гульні. «Больш за
ўсіх радаваліся падарункам самыя маленькія насельнікі прытулку, якія знаёміліся
з сеньёрамі, з радасцю прымалі падарункі і пыталіся, калі мы іх наведаем яшчэ»,
– адзначыла лідар Сеньёрскай арганізацыі Магілёва Святлана Шавела.

16 чэрвеня
адбудзецца сустрэча Сеньёрскай арганізацыі БХД Магілёва, прысвечаная
падвядзенню вынікаў кампаніі “Добрая вясёлка”.

«Запрашаем усіх
удзельнікаў і новых сябраў, якія жадаюць далучыцца да нашай арганізацыі.
Наперадзе Вас чакаюць новыя праекты, цікавыя мерапрыемствы, круглыя ​​сталы,
майстар-класы і займальныя паходы. Прыходзьце. Мы чакаем Вас! Кантактныя
тэлефоны +375298118825, +37529331822», – заклікала Святлана Шавела.

 

Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)
Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)
Сеньёры БХД Магілёва наведалі гарадскі прытулак (фота)

Болей навін