Хлуслівая аргументацыя камуністаў
Цікавая аргументацыя камуністаў супраць сквера Вайніловіча ў сувязі з яго нібыта “рэзка негатыўным стаўленнем да ідэі беларускай дзяржаўнасці, з яго грэбаваннем беларускай нацыянальнай культурай, імкненнем пазбавіць беларускі народ яго суверэннага права жыць самастойна”. Пры тым што так ці інакш Вайніловіч спрыяў развіццю беларускай культуры, гаспадаркі і выступаў у падтрымку розных формаў беларускай дзяржаўнасці.
Камуністычны імпэт бы ды на вуліцу Кнорына – сучасніка Вайніловіча, які заяўляў: “Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты”, на суседнія са скверам плошчу Мяснікова ці вуліцу Берсана.
Адсутнасць іх увагі да гэтай тапанімікі паказвае адно: галоўная прычына пратэсту – Вайніловіч быў ідэйным і палітычным ворагам камуністаў. І ўшанавання яго памяці ім вельмі не хочацца, тым больш у 100-ю гадавіну Кастрычніка.
Падтрымаць сквер Вайніловіча можна лістамі ў Менгарвыканкам альбо падпісацца тут http://zvarot.by/…/nazovem-skver-u-krasnogo-kostela-v-ches…/
Максім Гацак