Баранавіцкія ўлады абмеркавалі з сябрамі ТБМ і БХД адкрыццё беларускамоўнага класа для першакласнікаў
Сустрэча адбылася 14 чэрвеня. Па словах прадстаўнікоў
Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі,
яна дала ім надзею, што першы клас збеларускай мовай навучання ўсё ж
з’явіцца ў цэнтры горада ў гімназіі №4 – калі не ў гэтым годзе, то ў наступным.
На сустрэчы прысутнічалі сябры Баранавіцкай гарадской
арганізацыі ТБМі БХД Таццяна
Малашчанка,Віктар Мязякі прадстаўнікі гарадской улады – старшыня
Баранавіцкага гарвыканкамаЮрый Грамакоўскіі начальнік аддзела
адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкамаСяргей Пузікаў.
Па словах Таццяны Малашчанкі, старшыні камісіі па
выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ,
мэтай сустрэчы было абмеркаванне неабходнасці адкрыцця ў Баранавічах беларускамоўнага
класа для першакласнікаў.Улады планавалі адкрыцьтакіклас з новага навучальнага года ўСШ
№13, але, на думку прадстаўнікоў ТБМ,ёнпавінен з’явіцца
менавіта ў цэнтрыгорада– угімназіі №4, куды змогуць дабірацца
вучні з розных мікрараёнаў.У гэтай научальнай установеўжо існуе
беларускамоўны клас, дзе вучаццачацвёра дзяцей, якіясёлетаскончылі
сёмы клас.
– Аддаваць дзяцей у сярэднюю школу №13 бацькі не хочуць, бо
дабрацца туды складана, – гаворыць Таццяна Малашчанка.
Па яе словах, калі б першы беларускамоўны клас адкрыўся ў
гімназіі №4, то жадаючых навучацца ў ім было як мінімум тры чалавекі.
– Гата толькі тыя людзі, якіх я ведаю, – кажа яна. – А калі
б бацькі дакладна ведалі, што гэты клас сапраўдыбудзе, жадаючых было б
больш.
Усе свае аргументы наконт неабходнасці адкрыцця
беларускамоўнага класа ў цэнтры горада Таццяна Малашчанка і Віктак Мязяк
выказалі прадстаўнікам кіраўніцтва горада.
– На мой погляд, Юрый Грамакоўскі не супраць адкрыцця
беларускамоўнага класа. Ён паабяцаў падумаць і дапамагчы, – кажа Таццяна Малашчанка.
– Сустрэча дала нам надзею, што калі не ў гэтым, то ў наступным навучальным
годзе такі клас ўсё ж з’явіцца ў гімназіі №4.