Пасля звароту актывістаў БХД на Новааршанскай шашы ў Віцебску аднавілі разметку (фота)

20 чэрвеня 2017 12:19  |  Грамадства

Пасля звароту актывістаў БХД на Новааршанскай шашы ў Віцебску аднавілі разметку (фота)

Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі
УУС Віцебскага аблвыканкама вельмі хутка адрэагавала на калектыўны зварот ад
кампаніі “Віцебск – горад наш” наконт Новааршанскай шашы, дзе адной з
праблем стала амаль сцёртая разметка пераходаў. А іх на працягу шашы – тры. Два
перыферыйныя, а вось сярэдні вельмі важны, бо вядзе з мікрараёна вуліцы Броўкі
ў Парк Тысячагоддзя і далей да праспекта Перамогі.

“Засталося навесці
парадак у самім Парку ды заасфальтаваць дарожкі, што запланавана горадам на
гэты год”, – адзначыла кіраўнік кампаніі, лідар Беларускай хрысціянскай
дэмакратыі Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Нагадаем, што
за вырашэнне вышэйназваных праблем актывісты БХД ініцыятывы
“Віцебск-горад наш” сабралі каля сотні подпісаў на пераходзе
проста ў мінакоў. “Дзякуем і Віцебскай ДАІ, і дэпутату Сяргею Занько, які
далучыўся да вырашэння праблемы”, – заявіла Таццяна Севярынец.

Болей навін