Гарадзенскім уладам перадалі калектыўны зварот жыхароў мікрараёна Альшанка

21 чэрвеня 2017 15:26  |  Грамадства

Гарадзенскім уладам перадалі калектыўны зварот жыхароў мікрараёна Альшанка

 

20 чэрвеня быў
пададзены калектыўны зварот жыхароў дамоў 42, 42а і 42б па вуліцы Францішка
Багушэвіча ў мікрараёне “Альшанка” ў адміністрацыю Кастрычніцкага
раёна Гродна.

У дакуменце
месцічы звярталі ўвагу на патрэбу ў мікрараёне будаўніцтва школы, паліклінікі з
поўным лікам урачоў-спецыялістаў, павышэння бяспекі бліжэйшага пешаходнага
пераходу, увядзенне забароны продажу алкаголю ў гандлёвых кропках ля навучальных
устаноў, у прыватнасці ля школы №39, павелічэнне і ўдасканаленне маршрутаў
грамадскага транспарту, інфармаванне жыхароў мікрараёна мясцовымі ўладамі аб
планах будучага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця, увядзення
патрулявання паміж 18:00 і 23:00.

У размове з
чыноўнікам, які рэгістраваў зварот грамадзян, стала вядома, што мясцовымі
ўладамі будзе праводзіцца выезд на месца з мэтаю высвятлення абставін.

“Гэта вельмі
добра, бо гродзенскі гарвыканкам праводзіць з 12 чэрвеня па 6 ліпеня грамадскае
абмеркаванне аб зменах у праекце будаўніцтва мікрараёна, прымае электронныя і
пісьмовыя звароты. Аднак большасць жыхароў Альшанкі пра гэта не ведае, бо
занята да вечары працаю ці выязджае па-за горад. Таму месцічы маюць вялікія
спадзяванні ад размовы з уладамі. А пытанняў да ўладаў шмат!” – адзначыў актывіст
Сацыяльна-хрысціянскага руху Яўген Дудкін.

Ён таксама
адзначыў, што некаторыя жыхары ўзгадалі неабходнасць дадатковых гандлёвых
кропак пакрокавай адлегласці, стварэнне зялёных зон і парка ў гонар дзеячоў
культуры Беларусі, у гонар якіх названы вуліцы мікрараёна: Францішка Багушэвіча,
Напалеона Орды, Уладзіміра Караткевіча, Міхала Агінскага.

Болей навін