У вёсцы Мікалаева ўшанавалі памяць ахвяраў НКУС (фота)

27 чэрвеня 2017 09:22  |  Палітыка

У вёсцы Мікалаева ўшанавалі памяць ахвяраў НКУС (фота)

Сябры віцебскай
ініцыятывы “Хайсы”, у якую ўваходзяць і актывісты БХД, прынялі ўдзел
у жалобнай імшы на чале з біскупам Алегам Буткевічам у вёсцы Мікалаева, дзе 26
чэрвеня 1941 года НКУСаўцамі была расстраляная калона вязняў глыбоцкай турмы.

Больш за 2000
чалавек лягло тут уздоўж дарогі. Начальнік глыбоцкай турмы Прыемышаў адпусціў
крымінальнікаў, а затым асабіста расстраляў “палітычных” – 60 чалавек, стаміўся
і загадаў ахоўнікам нікога не пакідаць у жывых… Некалькі сутак мясцовыя
жыхары звозілі целы няшчасных у адмысловую брацкую магілу, што выкапалі
літаральна за некалькі дзясяткаў метраў ад шашы ў лясочку…

Штогод тут
збіраюцца людзі каля мемарыяла, створанага польскім урадам, каб памянуць душы
забітых, каб не згубіць памяць пра страшныя часы, калі свае забівалі сваіх па
надуманых загадах сталінскіх апрычнікаў.

У сваім казанні
Яго Эксцэленцыя казаў, што такая несправядлівасць адбываецца у людскім жыцці,
калі людзі забываюць пра Бога, калі ўзнікае памылковая ідэалогія, а за яе расплачваюцца
нявінныя, бо гэтая ідэалогія патрабуе чалавечых ахвяр. Бог жа ёсць Любоў і ў
глабальным маштабе, і ў жыцці асобнага чалавека..

Сумесная малітва
прысутных узлятала да высокага неба, яднала душы.

Пасля заканчэння
імшы і адбыцця святароў слова ўзяў Вячаслаў Сіўчык, былы кіраўнік Руху
салідарнасці “Разам”, які распавёў прысутным пра 12 такіх
расстрэльных калон, знішчаных нкусаўцамі: Вілейка, Ігумен (Чэрвень),
Мікалаева… Дэлегацыя з Менску ўсклала да крыжа жалобны вянок.

Прадстаўніца
Шумілінскага райвыканкама выказала думку, што ўсіх рассудзіць гісторыя

Кіраўнік
ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў (КХП-БНФ) распавёў пра жахлівыя
знаходкі ў розных месцах Віцебшчыны, якія сведчаць пра злачынствы сталінскага
рэжыму.

“Выступы людзей
прадстаўнікі ўлады палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і паабяцалі
наступствы”, – адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Болей навін