Сябры Мёрскай БХД ушанавалі памяць ксяндза Міхала Буклярэвіча (фота)
Сябры мёрскай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
ў гадавіну расстрэлу хрысціянскага дэмакрата, ксяндза, правадыра антыбальшавіцкага
паўстаньня Міхала Буклярэвіча наведалі Іказнь, родную вёску ксяндза.
Нагадаем, што ксёндз Міхал Буклярэвіч (1884-1919) 14 чэрвеня
1919 года заклікаў сваіх парафіянаў вызваліць край ад бальшавікоў. Вернікі
здолелі выгнаць камуністаў з Іказні, Слабодкі, Мілашова, Мёраў, Ёдкі, Чэрасаў,
Шаркаўшчыны, Новага Пагосту, Германавічаў, але затым бальшавікі ўсё-такі задушылі
паўстанне. 27 чэрвеня яны расстралялі Міхала Буклярэвіча з сястрой Аліцыяй.
На фота: сябры БХД на магіле ксяндза Буклярэвіча і каля
касцёла.