Віншуем з днём народзінаў Алега Аксёнава!

01 ліпеня 2017 23:24  |  Грамадства

Віншуем з днём народзінаў Алега Аксёнава!

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя віншуе з днём
народзінаў Алега Аксёнава і жадае яму плёну ў дзейнасці, моцнага здароўя і
дабрабыту ў сям’і, трывалай веры і Божых ласк!

Аксёнаў Алег
Леанідавіч – кіраўнік БХД Магілёва з 2013 года.

Нарадзіўся
01.07.1964 года , у горадзе Магілёве ў сям’і працоўных. Праваслаўны хрысціянін.

Скончыўшы сярэднюю
школу ў 1981 годзе, пайшоў працаваць на завод “Чырвоны металіст” у якасці вучня
токара. За амаль год працы атрымаў трэці разрад токара і сумежную спецыяльнасць
– электрык трэцяга разраду.

Натхнёны
прыкладам бацькі – дысантніка, з пятнадцаці год пачаў займацца парашутным
спортам. З 1982 па 1983 год навучанне ў
авіяцыйных цэнтрах – вайсковая спецыяльнасць ” пілот верталёту”. У 1984 годзе
прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці “штурман-аператар” . Афіцэр запасу
вайскова-марской авіяцыі.

Пасля звальнення
з войска працаваў дырэктарам спартовай базы і трэнерам па ветразевым спорце ў
Магілёўскім аблсавете ВДФСО прафсаюзаў. Мае спартыўныя разрады па лыжных гонках
і ветразевым спорце – яхтавы рулявы першага класу. З 1989 году – Кіраўнік
спартклубу, вядучы інжынер адзелу сацыяльнага забеспячэння завода “Магілёўтрансмаш”.

У 1997 годзе абраны першым сакратаром Ленінскага
райкама БПСМ Магілёва.

Працаваў індывідуальным прыдпрымальнікам,
кіраўніком філіялу кааператыва “Клэр”, дырэктарам фірмы “ТДА ПраектМантаж”.

У партыю “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” прыйшоў у 2010 годзе. У 2013 абраны
магілёўскім гарадскім каардынатарам аргкамітэту па стварэнню партыі БХД. У 2014
годзе арганізаваў у Магілёве кампанію “Народны кантроль”, у 2015 – актыўна
ўдзельнічаў у правядзенні незалежнага назірання “Права выбару-2015” ў Магілёве,
у 2016 – правёў кампанію агітацыі за БХД
падчас “выбараў у Палату прадстаўнікоў”.

За актыўную
палітычную дзейнасць узяты на ўлік магілёўскім КДБ і атрымаў папярэджанне.

Вучыцца на другім
курсе Міжнароднага эканоміка-гуманітарнага ўніверсітэта.

Жанаты , мае сына
і ўнучку.

 

Паводле аўтабіяграфіі

Болей навін