Таццяна Севярынец: алкагалізм павінен стаць клопатам кожнага неабыякавага грамадзяніна Беларусі (фота)
На паседжанні
Клуба жаночага лідарства Віцебшчыны пад кіраўніцтвам каардынатара Беларускай
хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Севярынец разглядалася праблема алкагалізму.
З дапамогай
эксперта-псіхолага Таццяны Трафімавай удзельнікі прыйшлі да сумнай высновы, што
менавіта палітыка дзяржавы спрыяе распаўсюду і ўмацаванню гэтай хваробы ў
Беларусі: стабільна развальваецца эканоміка, высокі ўзровень беспрацоўя,
фармальны падыход да праблем сям’і, нізкая грамадская актыўнасць насельніцтва.
“Кожны можа і
павінен паспрыяць таму, каб выправіць становішча. Пачаць з сябе і з тых, хто
побач. Не адварочвацца ад праблемы, а ісці ёй насустрач, рабіць тое, што
магчыма: змены ў гандлі алкагольнымі напоямі, павышэнне якасці прадукцыі,
прафілактычная работа, заканадаўчая база- усё гэта павінна стаць клопатам
кожнага неабыякавага грамадзяніна Беларусі”, – упэўненая Таццяна Севярынца.