Праграма БХД. Балта-Чарнаморскае партнёрства

09 ліпеня 2017 04:42  |  Палітыка

 

 

Праграма БХД. Балта-Чарнаморскае партнёрства

 

6.5.1. Для нас Балта-Чарнаморская супольнасць за яе пакутнай гісторыяй, творчай сілай і глыбокімі хрысціянскімі традыцыямі – сапраўднае сэрца Эўропы.

 

6.5.2. БХД лічыць неабходным і абумоўленным з эканамічных і палітычных прычын развіццё інтэграцыі дзяржаў, якія ўваходзяць у Балта-Чарнаморскі рэгіён: Беларусі, Літвы, Украіны, Малдовы, Латвіі і Эстоніі. Гэтыя краіны маюць цесныя гістарычныя сувязі перадусім часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, прыналежнасць да аднаго геаграфічнага рэгіёну робіць гэтыя краіны натуральнымі хаўруснікамі і партнёрамі ў сучасных палітычных і эканамічных адносінах.

6.5.3. Балта-Чарнаморскі рэгіён знаходзіцца паміж высокатэхналагічным еўрапейскім рынкам і сыравіннымі рынкамі Расіі і Азіі, паміж заможнымі паўночнымі дзяржавамі і дынамічнымі краінамі арабскага ўсходу і Турцыяй. Гэтая асаблівасць надае перадусім актуальнасць развіццю супрацоўніцтва ў галіне шляхоў камунікацыі (дарожнай, чыгуначнай, воднай і трубаправоднай) і энэргетычных сістэм. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры гэтага рэгіёну паміж партамі прыбалтыйскіх дзяржаў і Ўкраіны, што забяспечвае нам найбольш удалае месца ў працэсе развіцця кааперацыі ў Балта-Чарнаморскім рэгіёне.

Болей навін