Праграма БХД. Нашы суайчыннікі ў замежжы

13 ліпеня 2017 04:48  |  Палітыка

Праграма БХД. Нашы суайчыннікі ў замежжы

 

6.6.1. ХХ стагоддзе было для беларускага народа трагічным часам войнаў і таталітарызму. Так склалася, што па-за межамі Беларусі засталося шмат этнічных беларусаў, якія цяпер жывуць у суседніх краінах – у Польшчы, Літве, Латвіі, Расіі і Украіне. Акрамя беларусаў у суседніх дзяржавах вялікая колькасць нашых суайчыннікаў жыве ў краінах далёкага замежжа. Вялікія дыяспары беларусаў ёсць у ЗША, Велікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі, Ізраілі, Аргентыне і ў іншых краінах.

 

6.6.2. Сёння стратэгічна важнай задачай з’яўляецца аднаўленне нацыянальнай цэласнасці і еднасці, усталяванне самых цесных кантактаў з беларускім замежжам, адстойванні яго інтарэсаў і падтрымка іхных намаганняў да захавання самастоеснасці. Такое пашырэнне беларускага ўплыву ў сусветным маштабе адкрывае беспрэцэнтныя магчымасці для правядзення нашае міжнароднае палітыкі.

 

6.6.3. Наяўнасць вялікай колькасці нашых суайчыннікаў у замежжы дае дадатковую магчымасць для знешняй беларускай палітыкі, у якой беларусы замежжа могуць стаць сродкам “народнай дыпламатыі” і садзейнічаць росту цікавасці да Беларусі. БХД лічыць неабходным забяспечыць беларусам замежжа права на адукацыю і працу ў Беларусі, а таксама права на спрошчанае атрыманне беларускага грамадзянства.

Болей навін