Правацэнтрысты супраць удзелу грамадзян Беларусі ў ваенных канфліктах!

06 ліпеня 2017 18:43  |  Палітыка

 

Напярэдадні
Расія, паводле інфармацыі кіраўніка дэлегацыі РФ на перамовах па Сірыі ў Астане
Аляксандра Лаўрэнцьева, звярнулася да краін СНД з пытаннем аб магчымасці
накіравання кантынгенту ў Сірыю для сумеснага маніторынгу ў зонах дээскалацыі.
Гэта значыць, што такі зварот скіраваны і афіцыйнаму Менску.

У сувязі з гэтым
правацэнтрысцкая кааліцыя звяртае ўвагу, што заканадаўства Беларусі забараняе
адпраўку беларускіх вайскоўцаў для ўдзелу ў ваенных канфліктах за межамі краіны.
Мы прапануем беларускім уладам вельмі ясна і адназначна выказацца па гэтым
пытанні на аснове нормаў Канстытуцыі. Мы заклікаем грамадскасць і грамадзян
выказвацца супраць спробаў уцягнуць Беларусь у ваенныя канфлікты і супраць
перспектывы атрымліваць цынкавыя труны беларускіх грамадзян.

UCPB.ORG

Болей навін