Хрысціянскія дэмакраты абмеркавалі пралайф-супрацу з палітыкамі з ЗША, Канады і ЕС
7 ліпеня ў Менску адбылася сустрэча беларускіх хрысціянскіх
дэмакратаў з палітыкамі з Еўрапейскага саюзу, ЗША і Канады, на якой былі
абмеркаваныя пытанні супрацы ў галіне абароны жыцця, абмену досведам і
арганізацыі супольных мерапрыемстваў. Адно з такіх мерапрыемстваў папярэдне запланавана на лістапад 2017 года.
У сустрэчы ўдзельнічалі кангрэсмен Палаты Прадстаўнікоў ЗША
ад Рэспубліканскай партыі Крыс Сміт (Chris Smith), дэпутат Палаты абшчын Канады
ад Кансерватыўнай партыі Дын Элісан (Dean Allison) і палітычны дарадца
Еўрапейскай народнай партыі Хуан Магас (Juan Magaz).
Беларускі бок на
сустрэчы прадстаўлялі сярод іншых сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, старшыня
Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, галоўны рэдактар хрысціянскага
інфармацыйнага парталу Krynica.info Максім Гацак.