У Чырвоны касцёл перадалі прах Магдалены Радзівіл

17 ліпеня 2017 10:11  |  Грамадства

У Чырвоны касцёл перадалі прах Магдалены Радзівіл

 

Падчас VII З’езду беларусаў свету ў Мінску беларуская супольнасць Швейцарыі перадала каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл. Ва ўрачыстасці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк.

Прах са Швейцарыі прывёз Аляксандар Сапега — намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі, паведамляе Радыё Свабода.

Пакуль не вызначана месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле.

Пра намер сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Мінску ў 2016 годзе заявіў князь Мацей Радзівіл.

Krynica.info

Болей навін