Праграма БХД. Інфармацыйная бяспека і кіберзлачыннасць
7.2.1. На сённяшні дзень інфармацыя паміж людзьмі, краінамі і кантынентамі перамяшчаецца за секунды. Усё чалавецтва аб’яднана агульнай інфармацыйнай прасторай інтэрнэту. Гэта абсалютна новая з’ява, якая існуе толькі некалькі дзесяцігоддзяў, але развіццё інтэрнэту і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў адбываецца настолькі імкліва, што ўсё новыя сферы грамадскага і асабістага жыцця чалавека прымаюць гэтую з’яву. Інтэрнэт і сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі даюць каласальныя магчымасці для развіцця асобы, атрымання адукацыі, зносін паміж людзмі, працы, арганізацыі адпачынку і г.д. БХД выступае за свабоднае функцыянаванне інтэрнэту і свабодную канкурэнцыю ў галіне прадастаўлення інтэрнэт-паслуг.
7.2.2. Аднак намі ўсур’ёз успрымаецца небяспека, якая сыходзіць ад злачыннасці ў інтэрнэт-прасторы. Гандаль забароненымі матэрыяламі, наркотыкамі, людзьмі, парушэнні правоў чалавека, кібератакі, парнаграфія, махлярствы і фінансавыя злачынствы ў інтэрнэт-прасторы – гэта праблемы, якія патрабуюць кампетэнтнага адказу. БХД прапаноўвае стварыць у структуры Мінстэрства ўнутраных спраў на базе існуючага Ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў адмысловую кіберпаліцыю, у кампетэнцыю якой будзе ўваходзіць прадухіленне і барацьба са злачынствамі ў інтэрнэт-прасторы і з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў.