У Берасьці выбралі новага гарадскога кіраўніка БХД

27.07.2017, 14:33  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

У сераду 26 ліпеня ў Берасьці адбылася сустрэча сябраў і прыхільнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прысвечаная 100-годдзю партыі. 

Падчас сустрэчы сустаршыня БХД Павел Севярынец распавёў пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі. Прайшла прэзентацыя кнігаў "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 1917-2017", "100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі", "Беларуская хрысціянская азбука" і іншых.

Нарэшце, сябры партыі правялі справаздачна-выбарчы сход, дзе абмеркавалі бліжэйшыя мерапрыемствы, удзел у кампаніях і  на бліжэйшыя паўгады абралі выконваючай абавязкі старшыні берасцейскага гарадскога аргкамітэта Алену Брыштэн.

У сустрэчы таксама удзельнічалі сустаршыня БХД Георгій Зьмітрук, кіраўнік  берасцейскай абласной БХД Віктар Гарбачэўскі, лідэры берасцейскай хадэцыі ў 2007-2013 гадах Андрусь Любянчук і Зьміцер Шурхай, бацька Алеся Чаркашына Мікалай Аляксандравіч Чаркашын  ды іншыя.
У Берасьці выбралі новага гарадскога кіраўніка БХД
У Берасьці выбралі новага гарадскога кіраўніка БХД
У Берасьці выбралі новага гарадскога кіраўніка БХД

Навіны па тэме