Еўразійскі саюз знішчае беларускі бізнэс

28 ліпеня 2017 12:33  |  Палітыка

 

Еўразійскі саюз знішчае беларускі бізнэс

У выніку шэрагу паездак у рэгіёны кіраўніцтва БХД фіксуе новыя маштабы і метады знішчэння беларускага прадпрымальніцтва. 

 
– У Пінску, Наваполацку, Полацку, Рэчыцы, Маладэчне ды іншых гарадах мы размаўлялі з ІП, якія працуюць на кірмашах  – кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец, – на кірмашах раптам і масава з’явіліся гандляры, пераважна грамадзяне Кыргызстану. У іх усё таньней (наўпрост з Кітаю) і, што характэрна, праверкі іх не кранаюць. У выніку беларускія ІП зноў рыхтуюцца да пратэстаў. Мы лічым, што Еўразійскі саюз і ў прыватнасці спрыянне кітайскаму, расейскаму ці кіргіскаму гандлю ва ўрон беларускаму прадпрымальніцтву – гэта наўмыснае знішчэнне беларускага бізнэсу. Гэта каланіяльная палітыка і здзек з уласнага народа. БХД, якая спрыяла стварэнню Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва і прафсаюза прадпрымальнікаў “Салідарнасць”, будзе падтрымліваць беларускіх ІП у іх справядлівых патрабаваннях і далучацца да пратэстаў, – заявіў прэс-службе БХД Павел Севярынец.

Болей навін