Кіраўнікі БХД публікуюцца у багаслоўска-палітычным часопісе

01.08.2017, 14:20  |  Навіны, БХД

Кіраўнікі БХД публікуюцца у багаслоўска-палітычным часопісе

 

Сустаршыні БХД  Георгій Зьмітрук і Павел Севярынец  выступілі з артыкуламі на старонках новага хрысціянскага багаслоўска-палітычнага часопіса "Свободное слово". 
 
У альманаху публікуюцца аўтары з Расеі, Украіны, Беларусі.

Артыкул Георгія Зьмітрука "Усякая ўлада ад Бога. Міф і рэальнасць" прысвечаны дачыненням асобы і дзяржавы; Павел Севярынец у матэрыяле "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" распавядае пра гісторыю хрысціянска-дэмакратычнага руху ў Беларусі.

- Альманах вельмі насычаны надзённымі матэрыяламі. З нечым можна паспрачацца, вялікая частка артыкулаў - выдатны падручнік практычнай хрысціянскай дэмакратыі - кажа Павел Севярынец. - Надзвычай цікавыя даследванні "багаслоўя Майдану" і меркаванні расейскіх хрысціянаў, якія выступаюць супраць курсу Пуціна. Вялікая падзяка рэдактару "Свабоднага слова" Антону Камарову, які узяўся звесці ўвадно хрысціянскія палітычныя тэксты.

Навіны па тэме