БХД падтрымала зварот эколагаў адносна Палескага запаведніка

07 жніўня 2017 12:46  |  Палітыка

БХД падтрымала зварот эколагаў адносна Палескага запаведніка

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя далучылася да звароту Беларускай
Антыядзернай Кампаніі, Партыі Зялёных і Экадома адносна скасавання ахоўнай зоны
Палескага запаведніка.

 

Заява арганізацый БАЯК, НДА і палітычных партый Беларусі

з нагоды скасавання ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

 

2 жніўня 2017

 

У 2014 годзе вакол Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ПДРЭЗ была створаная ахоўная зона. Мы перакананыя, што гэта не было памылкай, як сцвярджаюць асобныя спецыялісты – бо ПДРЭЗ – гэта не звычайны запаведнік, дзе такія зоны ствараюцца з мэтай змякчэння антрапагеннага ўздзеяння на ахоўныя прыродныя тэрыторыі. У дадзеным выпадку, ахоўная зона патрэбна ПДРЭЗ ў якасці свайго роду буфернай тэрыторыі. Яе мэта – недапушчэнне пераносу небяспечных радыёнуклідаў на іншыя землі з грунтавымі водамі і пылам у выніку эрозіі і сельскагаспадарчай дзейнасці, а таксама пры дапамозе міграцыі жывёл з забруджанай зоны, якіх прыцягваюць сельгаспасевы.

 

Той факт, што ў ахоўную зону, плошча якой склала 216 тысячаў гектараў, увайшлі ўмоўна незабруджаныя тэрыторыі, не можа быць прычынай для яе адмены, паколькі яна выконвае спецыфічную, згаданую вышэй функцыю. Адзначым, што з’яўленне ахоўнай зоны было абгрунтавана папярэднімі навуковымі даследаваннямі і назіраннямі.

Болей навін