У Бярозаўскім раёне збіраюць подпісы за права купацца ў мелавым кар’еры
У Бярозаўскім раёне ідзе
збор подпісаў за права купацца і адпачываць на мелавым кар’еры Кабакі. Людзі
патрабуюць зняць забарону купання ў кар’еры. Яны лічаць кар’ер найбольш чыстым
і прыдатным для купання вадаёмам у раёне. За некалькі дзесяцігоддзяў у кар’еры
не было ніводнага трагічнага выпадку.
З аматарамі купання ў
чыстай вадзе змагаецца міліцыя з дапамогай штрафаў. У апошнія выходныя прыгналі
нават аўтазак, які хуценька з’ехаў пасля прыезду журналістаў. Такі клопат пра
бяспеку людзей моцна абурае адпачываючых на кар’еры, кажа адзін з тых, хто
зафіксаваў прыезд аўтазака на відэа:
— Я знаў на рэгістратар.
Рабяты, вы добрыя хлопцы, я разумею, што вы выконваеце працу, але хто падумае
пра людзей. Чатыры дні спёкі. Арандуйце гумовую лодку, пасадзіце чалавека за 20
рублёў і не будзе ніякіх праблем, і не ўтопіцца ніхто і чалавек грошы атрымае.
Нацягніце буйкі ад берага да берага і людзі будуць задаволеныя. Не, трэба
перакрыць кісларод. Ну хіба так можна?
Паводле дэпутата мясцовага
сельвыканкама, сябра БХД Валеры Білібухі, людзі ахвотна ставяць свае подпісы
пад патрабаваннем, нават адпачываючыя з Масквы і Мурманска.