У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД

14.08.2017, 09:42  |  Галоўныя навіны, Грамадства

У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД

 

На гэтых выходных па 33-градуснай спякоце ўсё-ж прайшлі прэзентацыі кнігаў і сустрэчы да 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі у Нясвіжы, Слуцку і Салігорску.

Вёў сустрэчы сустаршыня БХД і каардынатар па Менскай вобласці Павел Севярынец. У Нясвіжы прэзентацыя адбылася за столікамі кавярні "Барбара", перад палацам Радзівілаў. У Слуцку - на прыватнай кватэры вядомай слуцкай дзеячкі Зінаіды Цімошык. У Салігорску - у загарадным доме Уладзіміра Шылы.

Акрамя прэзентацыі кнігаў, удзельнікі абмяркоўвалі грамадска-палітычную сітуацыю і планы БХД. Кінарэжысёр Аляксей Туровіч распавёў прысутным пра прэм'еру свайго фільма "Жоўты пясочак" паводле Васіля Быкава, запланаваную на верасень.

У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД
У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску прайшлі прэзентацыі да 100-годдзя БХД

Навіны па тэме