Ад беларускага амбасадара ў Лондане просяць тлумачэнняў нерэгістрацыі СХР
Лідар брытанскай хрысціянскай партыі “Супольнае дабро” Дык Роджарс звярнуўся да амбасадара Беларусі ў Лондане па тлумачэнні нерэгістрацыі Сацыяльна-хрысціянскага руху.
“Я толькі што напісаў зварот да амбасадара Беларусі ў Лондане, каб атрымаць тлумачэнні беларускага ўраду па нерэгістрацыі”, – паведаміў палітык.
“Мы шчыра ўдзячныя Дыку Роджэрсу за яго неабыякавасць да лёсу Сацыяльна-хрысціянскага руху. Упэўненыя, што іншыя партыі, рухі і ініцыятывы таксама не застануцца ў баку”, – адзначыў намеснік старшыні СХР Максім Гацак.