Праграма БХД. Канстытуцыйны Суд

30 жніўня 2017 09:41  |  Палітыка

Праграма БХД. Канстытуцыйны Суд

 

8.4.1. Канстытуцыйны суд ажыццяўляе нагляд за адпаведнасцю законаў і іншых нарматыўных актаў Канстытуцыі і міжнародна-прававым абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыйным Судом заключэння аб неадпаведнасці закона, міжнароднай дамовы або іншага абавязальніцтва, указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі або міжнародна-прававым пактам, якія ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь, прыпыняе іх дзеянне, а праз два месяцы, ў выпадку іх неперагляду Парламентам або Прэзідэнтам, спыняе іх дзеянне на тэрыторыі краіны.

8.4.2. Суддзі Канстытуцыйнага Суда прызначаюцца на пасаду Сенатам тэрмінам на 12 гадоў для забеспячэння незалежнасці іх працы ад палітычных зменаў у краіне. Старшыня Канстытуцыйнага Суда абіраецца таемным галасаваннем суддзяў Канстытуцыйнага Суда.

8.4.3. Правам звароту ў Канстытуцыйны Суд надзяляюцца суб’екты, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы, а таксама іншыя суды Рэспублікі Беларусь.

8.4.4. Месцам пастаяннага знаходжання Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца горад Наваградак.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін