Прэзентацыі кнігаў да 100-годдзя БХД прайшлі ў Наваградку, Карэлічах і Слоніме
У нядзелю 27 жніўня ў Наваградку, Карэлічах і Слоніме прайшлі сустрэчы з сустаршынём Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлам Севярынцам і прэзентацыі кнігаў да 100-годдзя БХД.
Падчас сустрэчаў таксама адбывалася абмеркаванне грамадска-палітычнай сітуацыі, вучэнняў “Захад-2017”, мясцовых кампаніяў і З’езду БХД. Кінарэжысёр Аляксей Туровіч запрашаў прысутных на прэм’еру свайго фільма “Жоўты пясочак” паводле Васіля Быкава, якая пройдзе 16-17 верасня ў Менску ў кінатэатры “Масква”.
Таксама дэлегацыя БХД наведала мястэчка Дварэц Дзятлаўскага раёна, каб перадаць кнігі прыхільнікам хрысціянскай дэмакратыі там.