У Слоніме пачалі збор подпісаў за вызваленне Статкевіча
У Слоніме сябры дэмакратычных партыяў і арганізацыяў пачалі збор подпісаў за вызваленне Мікалая Статкевіча.
“Мікалая Статкевіча незаконна затрымліваюць і арыштоўваюць перад правядзеннем масавых акцыяў. Мы лічым гэта абуральным і незаконным. – заяўляюць ініцыятары збору подпісаў. – Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду палітвязням!”
Мікалай Статкевіч быў арыштаваны па ранейшых прысудах і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, каб не дапусціць ягонага ўдзелу ў акцыі пратэсту 8 верасня.