У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускую мову ў садках і школах

06 верасня 2017 12:33  |  Грамадства

У Маладзечне збіраюць подпісы за беларускую мову ў садках і школах

 

У Маладзечне актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Сацыяльна-хрысціянскага руху праводзяць другі этап кампаніі “За беларускую мову”.

Актывісты збіраюць подпісы за права бацькам абіраць мову навучання, за стварэнне беларускамоўнага класа і групкі ў дзіцячым садку. Таксама плануецца сустрэча з бацькамі і зацікаўленымі асобамі. 

 

“Людзі ў асноўным ставяцца добра”, – адзначыў каардынатар БХД па Маладзечне Раман Ганчароў.

Болей навін