Сацыяльна-хрысціянскі рух падаў у Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю
Кіраўніцтва Сацыяльна-хрысціянскага руху 5 верасня падало ў Вярхоўны суд на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі Міністэрствам юстыцыі Беларусі.
«З беларускімі судамі мы сутыкаемся ўжо не першы раз, у тым ліку і з Вярхоўным, таму ілюзій наконт яго рашэння не маем. Аднак незаконнасць дзеянняў прадстаўнікоў Мінюста павінна быць задакументаваная, усе імёны і ўчынкі занатаваныя», – адзначыла лідар СХР Вольга Кавалькова.
Нагадаем, што нерэгістрацыю Сацыяльна-хрысціянскага руху 5 верасня ў сваёй рэзалюцыі асудзіла найбуйнешая партыя ЕС – Еўрапейская народная партыя.