Сябры БХД у Магілёве будуць дамагацца будаўніцтва паліклінікі
12 верасня ў Магілёве прайшло паседжанне аргкамітэту кампаніі “Медыцына патрэбна ўсім”.
Пра гэта паведаміў гарадскі каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алег Аксёнаў.
Падчас працы ў межах кампаніі сябры БХД запланавалі дамагчыся ад гарвыканкама будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне “Спадарожнік”.