Праграма БХД. Знішчэнне карупцыі

20 верасня 2017 14:38  |  Палітыка

Праграма БХД. Знішчэнне карупцыі

 

8.11.1. Карупцыя – надзвычай разбуральны вынік гаспадарання каммуністычнай сістэмы і рэжыму Лукашэнка. Практычна ўсе сілай чынавенства паражаныя крадзяжом як нормай. БХД дасць 3 месяцы для прылюднага пакаяння, вяртання скрадзеных сродкаў і кампенсацыі урону, нанесенага дзяржаве карумпнаванымі чыноўнікамі. Тыя, хто зробіць гэта добраахвотна, будуць амніставаныя. У дачыненні да астатніх падазраваных на працягу 6 месяцаў будзе прадпрынятае следства, і пры доказах віны такім чыноўнікам адначасова з канфіскацыяй маёмасці будзе пажыццёва забаронена займаць дзяржаўныя пасады. Грошы, вернутыя ў бюджэт пасля хуткага і рашучага разбору карупцыі, будуць забеспячэннем для праграмы празрыстых і сумленных рэформаў.

8.11.2. Дзеля змагання з карупцыяй БХД ініцыюе распрацоўку так званага “Закона Лінкальна”, аналагі якога дзейнічаюць ва ўсіх развітых краінах: грамадзяне, якія праявілі судовую ініцыятыву і даказалі факт крадзяжу ў дзяржавы, маюць права на 25% ад вернутай ў бюджэт сумы. Сусветны досвед паказвае выключную эфектыўнасць гэтага заканадаўства.

 

8.11.3. БХД – за ўвядзенне ў Беларусі інстытута прыватнага сыску.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін