Прэзентацыі кнігаў пра БХД прайшлі ў Нарачы, Паставах і пад Лынтупамі

25.09.2017, 14:40  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Прэзентацыі кнігаў пра БХД прайшлі ў Нарачы, Паставах і пад Лынтупамі

 

У нядзелю адбыліся прэзентацыі кнігаў пра Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю у Нарачы. Паставах і пад Лынтупамі. Удзел у сустрэчах узялі сустаршыня БХД Павел Севярынец, бард Андрэй Мельнікаў і кінарэжысёр Аляксей Туровіч.

У Нарачы і Паставах на сустрэчах распавядалі пра 100-годдзе партыі і прэзентавалі кнігі “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” ды “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017”, Андрэй Мельнікаў спяваў, Аляксей Туровіч распавядаў пра свой фільм “Жоўты пясочак” паводле Васіля Быкава.

У Лынтупах сябры БХД усклалі кветкі да помніка аднаго з заснавальнікаў Канстытуцыйна-Каталіцкай партыі Літвы і Беларусі Баляслава Ялавецкага і правялі прэзентацыю для сябраў і прыхільнікаў БХД у сядзібе ў Вайшкунах на беразе возера Балдук.

Прэзентацыі кнігаў пра БХД прайшлі ў Нарачы, Паставах і пад Лынтупамі

 

Навіны па тэме