Актывісты БХД патрабуюць не дапусціць экалагічную катастрофу ў Мінскім раёне

26 верасня 2017 15:54  |  Грамадства

Актывісты БХД патрабуюць не дапусціць экалагічную катастрофу ў Мінскім раёне

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пётр Папраўка на тэрыторыі Мінскага раёну каля аграгарадку Замасточча выявіў несанкцыянаваную звалку адходаў, якая можа пагражаць экалагічнымі праблемамі на тэрыторыі раёна. Ніякіх дазволаў на выкід смецця і адходаў у гэтай мясцовасці няма.

Зараз актывіст складае скаргу ў пракуратуру. Таксама зварот быў накіраваны кіраўніцтву Цяплічнай гаспадарка ААТ “ДорОрс”, якую Пётр Папраўка падазрае ва ўчыненым і якая сваю віну адмаўляе. Аднак, паводле яго, горы бацвіння ад буракоў, выкінутыя ў вырытую ў поле яму, пацвярджаюць віну прадпрыемства.

“Гэтыя незаконныя дзеянні адназначна наносяць шкоду прыродзе і экалогіі рэгіёну. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб спыніць гэтыя незаконныя дзеянні”, – адзначыў актывіст БХД.

Болей навін