Севярынца будуць судзіць 2 кастрычніка
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў павестку ў суд Цэнтральнага раёна Менску на 2 кастрычніка.
Судзіць Севярынца будуць за ўдзел у акцыі абароны незалежнасці, якая прайшла ў Менску 8 верасня.
– Судзіць у Беларусі за абарону незалежнасці Беларусі – гэта абсурд, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец.