Таццяна Севярынец патрабуе скасаваць канцэрт Віктара Каліны ў Віцебску
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на Віцебшчыне Таццяна Севярынец звярнулася да віцебскіх уладаў у сувязі з тым, што ў Віцебскай абласной філармоніі на 23 кастрычніка запланаваны канцэрт шансанье Віктара Каліны, які вядомы сваімі кантактамі з тэрарыстычнымі фармаваннямі ДНР і ЛНР.
Таццяна Севярыне адзначае, што ў 2015 годзе таксама павінен быў адбыцца канцэрт “гэтага сумнеўнай каштоўнасці спявака, але быў адменены, бо публічная канцэртная дзейнасць яго супярэчыць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, нагнятае і так неспакойную атмасферу ў рэгіёне з-за яго дзейнасці ў зоне АТА Украіны”.
“Нешта змянілася ў яго біяграфіі? Аддзел культуры змяніў сваё стаўлянне да яго дзейнасці насуперак Закону Беларусі? На якой падставе?” – задаецца пытаннем Таццяна Севярынец.