У Берасці прайшла паніхіда па Алесю Чаркашыну

28 верасня 2017 18:00  |  Галоўныя навіны

У Берасці прайшла паніхіда па Алесю Чаркашыну

 

У Берасці ў грэка-каталіцкай парафіі святых апосталаў Пятра і Андрэя прайшла паніхіда па колішнім кіраўніку берасцейскай БХД, які загінуў на Данбасе, Алесю Чаркашыну. 27 верасня яму споўнілася б 35 гадоў.

На набажэнстве прысутнічалі бацькі і сваякі Алеся, сябры, паплечнікі, кіраўніца берасцейскай БХД Алена Брыштэн і сустаршыня БХД Павел Севярынец.
Пасля паніхіды Павел Севярынец правёў прэзентацыю кнігаў да 100-годдзя БХД, прысвечаных у тым ліку і Алесю Чаркашыну.

Болей навін